?

Log in

No account? Create an account

Шчыбрынскі маёнтак

Шчыбрынам валодала Шпакоўская Марыя Міхайлаўна ў  1880 годзе, праваслаўная, жонка штабс-капітана.
 У 1910 годзе, маёнтак ужо належыў двараніну А. Селюку, праваслаўнай веры.
 А яшчэ ў гэтым маёнтку жыла будучая жонка Мікалая Васільевіча Грэшнера, сына рагачоўскага прэдвадзіцеля дваранства. Як і зараз, так і ў тыя часы “залатая” моладзь Рагачова любіла адпачываць у Егіпце і Кіпры, але слабое сэрца  Мікалая прыпынілася ў цягніку калі яны вярталіся з Адэсы. Другая жыхарка маёнтка Шчыбрын у 1893 годзе  стала жонкай, Аляксея Людвігавіча Кігна з маёнтка Дзедлава. (зараз уваходзіць у склад вёскі Курганне). У самім маёнтку Шчыбрын гаспадарка вялася безалаберна.
Весяліцца моладзь з акаляючых маёнткаў прыязжала ў Рагачоў. Як узгадвала маладая дваранка, горад быў вясёлым. У горадзе стаяў пехотны полк, танчылі ў ваенным сабраніі, альбо ў клубе, альбо ў прыватных дамах.
            Зараз на месцы маёнтка калгаснае поле, у добрых гаспадароў сучаснай вёскі Шчыбрын у гародчыках расце прыгожы “панскі” бэз, які быў выкапаны на месцы былога маёнтка. Кажуць, яшчэ была ліпавая алея, і яблыневы сад у савецкія часы. Потым усё пусцілі на дровы.

" Моша, мах мадера"

У канцы 19- пачатку 20 стагоддзяў, у маёнтку в. Фёдараўка, Рагачоўскага раёну (павета) жыла сям'я Кігнаў.  Уладзімір Кігн, быў пісьменнікам, шмат хто з тагачаснай Расійскай творчай інтэлегенцыі гасцяваў у Фёдараўцы. Зразумела былі гулянкі. За віном ездзілі ў Рагачоў. Так аднойчы, брат Уладзіміра, Аляксей і госці Макоўскі і Амфітэатраў (літаратары) паехалі закупіць закусак і віна ў местачковы "гастраном". Яны замовілі тры бутэлькі партвейна і тры мадэры. Убачыўшы, што толькі падалі адзін партвейн, ён на гэта звярнуў увагу гаспадара крамы. Той сярдзіта крыкнуў прыказчыку:" Моша, мах мадера!". Працэс ператварэння партвейна ў мадэру адбыўся вельмі хутка. Напэўна пераклейвалі цікеткі. Каб зараз прыехалі такія госці, сталы ламіліся б. Не было аўтарытэтаў для местачкоўцаў, бо яны ведалі , што гаспадары самі жыхары.
Яўрэі рыхтавалія да Пэйсаха загадзя. Адзін з асаблівых рытуалаў быў звязаны з падрыхтоўкай гусей. Амаль кожная сям’я рыхтавала гусей для атрымання гусінага тлушча і найсмачнейшых шкварак. Падрыхтоўка была звязаная з адкормам  птушкі, каб у той былі максімальныя тлушчавыя адкладанні. Дзеля дасягнення мэты гусей кармілі ў падвешаным стане, каб выключыць страту вагі ад руху. Каб хоць адным вокам убачыць гэтую карціну і паспытаць тых шкварак.

Рагачоў

Як падказалі сябры, падзея на фота-прыезд Машэрава ў Рагачоў. Вось чаму і ёсць (захаваліся) дадзеныя фоты.

Ф

Калыханка

Ці магчыма здрадзіць мове і сваім продкам, калі цеплыню маітчыных рук і зараз адчуваеш праз простую калыханку. Гэтыя простыя словы чуў амаль усё дзяцінства, на ноч. І зараз памятаю гэтае сакральнае дзеянне, пасяля якога так спалася, як ніколі!

- Ласачка, ласачка, дзе была?
- У Бога.
- Што рабіла?
- Кросны ткала.
- Што зарабіла?
- Кусочак сала.
- Дзе сала?
- Мышка ўкрала.
- Дзе мышка?
- Пад печ уцекла.
- Дзе падпеч?
- Краскамі зарасла.
- Кзе красачкі?
- Дзеўкі парвалі.
- Дзе дзеўкі?
- Хлопцы пабралі.
- Дзе хлопцы?
- Пайшлі на вайну.
- А дзе тая вайна?
- Пасярод гумна.

Рагачоў



К городам с прямоугольной уличной сеткой,  в которых новая форма плана не приобрела композиционно законченного, «идеального» вида, а увязывалась с ландшафтно-топографической ситуацией, относится Рогачев. В отношении преемственности при реконструкции существовавшей планировки он входит в группу поселений с значительной степенью наследования общих направлений или непосредственно трасс улиц. Также сохранились и получили последовательное развитие особенности общественного центра, на фоне других качеств города наиболее интересные для анализа.
         Автором впервые выполнена реконструкция плана центра Рогачева эпохи классицизма, основанная на изучении картографических документов(план Рогачева: конца  XVIII в.- РГВИА ф.846, оп.16, д. 21526, лю1; 1778 г.-[417 л. 182]; 1784 г.- РГИА, ф. 1350, оп. 312 д. 16; 1798 г. – РГВИА, ф. 846, оп. 16, д. 21528 ч.5, л. 66), современной геодезической съемки территории М 1:10000, литературных источников, натурном исследовании городской среды.
        Структура центра была крестоподобной с осями линейно-узлового построения. Клиновидно очертание надпойменной террасы и древняя планировочная подоснова, органично связанная с ним служили предпосылками для формирования общественных комплексов и пространств, решение которых отличалось монументальностью и парадным ритмом, в эстетическом смысле возвышало город, придавая ему столичные черты. Главная ось, совпадающая со старой основной улицей, ритмично членилась разными по функции планировке и композиционной роли узлами. В оконечности закреплялись компактной группе построек на Замковой горе(рождественская церковь и бывший дворец королевы Боны) и торговой площадью при выезде на Могилев, а середину оси занимала центральная площадь с образными корпусами гостиного двора и присутственными местами.
        Структура центра в процессе ориентации в городской среде осознавалась как охватывающий все поселения крест. Концы которого фиксировались церковью Рождества Богородицы и дворцом на юге, новой торговой площадью на севере, бернардинским монастырем и синагогой соответственно на западе и востоке.
         По месту в плане города, функциональному составу застройки и масштабу пространства площадь с гостиным двором служило основным ансамблем, однако по силуэтному значению преобладало группа сооружений на детинце. Церковь замыкала видовую перспективу главной улицы на всем ее протяжении в 1200 м, начиная от въезда в Рогачев, и вместе со старым дворцом служила завершающим звеном анфиладной композиции, своеобразной кульминацией движения. Эта особенность была свойственна и нерегулярному городу, а за счет развития пространственных узлов на магистрали, придания ей анфиладности, впечатление многоэтапного следования к конечной цели усилилась.
         В симметричную структуру центра были включены асимметричные элементы, что вносило необходимое разнообразие в монументальный ритм общей композиции. Эта задача решалась двумя путями - соответствующей трактовкой художественной роли объемных ориентиров и пространств площадей.
         Во-первых, поперечные улицы в южной части города завершались культовыми доминантами только со стороны Днепра, а со стороны Друти имели открытый «поперечный профиль», ориентированный на заренчные дали. Церкви Безсребренников Козьмы и Демьяна и Архистратига Михаила (бывшая Троицкая) использовались в построении центра как асимметричиные компоненты, вместе с Рождественским храмом формируя цепочку акцентов на кромке береговой террасы вдоль Днепра. При движении по главному проспекту фигурировала композиционная тема зрительного замыкания церковью коротких уличных перспектив, открывающихся в одну сторону перекрестков магистрали с этими направлениями. Во-вторых, строгая классицистическая схема лежащих на оси прямоугольных площадей живописно дополнялась угловым присоединением к главному рынку усложненной по форме культовой площади.

З кнігі Ю.В.Чантурыя “Горадабудаўнічае мастацтва Беларусі”,другой паловы 16 ст, першай паловы 19 ст.

Пернік






«Пернік — гэта сымбаль сямейнага дабрабыту, жаданы і смачны слодач ды абярэг адначасова». Амаль  усё сваё дзяцінства чуў, што пернікі маюць  права існаваць толькі ў расійскай прасторы, як і валёнкі (пра іх яшчэ напішу). Як аказалася гэтая страва была шмат у якіх народаў. Подкі беларусаў пакланяліся Перуну, прыносілі яму ахвяру ў выглядзе  быкоў. З часам мяса замянілі вырабамі з зерня, пачалі пекці з зерня фігуркі розных звяроў для ахвяры багам і на розныя святы. Ну вельмі падобныя словы пернік і Пярун. Магчыма гэта легенды, але прыгожыя. У курганах Рагачоўшчыны былі знойдзены сярэдневечныя амулеты-галава быка. Калі трохі памарыць, то пернік мог бы быць адным з сімвалаў  Рагачоўшчыны.

Караткевіч і Азярышча.

"Каласы...", класіка. Зараз вёска Азярышча, дзе разгортваюцца падзеі "Каласоў..." мяняецца да непазнавальнасці. Паміраюць апошнія карэнныя жыхары, а разам з імі мова, паданні. Дзіўна, але на вёску няма і ўказальніка на шашы, толькі на аграсядзібу. Не так даўно разам з адным жыхаром, вазілі кавалкі цэглы на будоўлю, яго мянушка Бусел. У Караткевіча ёсць такі персанаж. Другі жыхар з мянушкай Тапорык, варты быў бы ўвагі класіка, каб быў старэйшым. На выгляд узрост цяжка вызначыць, бо п'е, кінуў сям'ю і прыехаў у Азярышча да бацькоў. Пакуль ёсць пенсія старых-жыць можна. Дзе рыбу пацягаюць, дзе казулю здабудуць, дзе канём дапамогуць, а дзе, што і сцягнуць. Так і жывуць. Пакуль тую цэглу згружаў той Тапорык, дык паспеў маёй жонцы руку і сэрца  прапанаваць. Што дзіўна, за працу грошы не вельмі патрэбныя, вось "стаканчык" - так.
Яшчэ Караткевіч вёску Азярышча здымаў у фільме "Будзь шчасліва рака". У той час калі здымалі фільм, здымачная група жыла ў сябра Караткевіча, бакеншчыка- Кірэйшына Васіля Максімавіча. Зараз дзеці з таго фільма пенсійнага ўзросту. На жаль не захавалася фота з Караткевічам ў Азярышчах. А вось Васіля Максімавіча ёсць.

ГОМЕЛЬ, 1997