?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

ХРАНАЛОГІЯ РАГАЧОЎСКАГА КРАЮ Ў ЧАСЫ ВКЛ І РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

1240 год – упамінанне княжання Арвіда Даўманта ў Рагачове.

1350-1360- уваходжанне Рагачоўшчыны ў склад ВКЛ.

3 красавіка 1399 года- першы афіцыйны дакумент, які адносіць Рагачоў да ВКЛ.

1400 год – пабудова царквы Казьмы і Дзям’яна ў Рагачове Марыяй Вітольдаўнай

Каля 1449 году- з Рагачоўскай воласці былі выдзеленыя маёнткі Плесавічы і Ціхінічы, якія былі перададзены шляхцічам Доўкшу і Альгішу.

1480 год- грамата Церашковічу

1499 год- вялікі князь Аляксандар падцвердзіў права Івана Васільевіча Яраслававіча на Рагачоўскую воласць.

1507 год –Рагачоўская воласць перайшла ва ўладанне да сына Івана Васільевіча – Фёдара Іванавіча.

1519 года – Сігізмунд Стары абвесціў аб дараванні Рагачоўскай воласці сваёй жонцы Боне Сфорца.

1524 год – канчатковае зацверджанне Рагачова, як валодання Боны.

1534 год – старадубскія ваяводы “ваявалі Рагачоў”.

1535 год- разрабаванне Рагачова Маскоўскімі войскамі.

1535 год –пабудова замка.

1548 год – упамінанне сяла Лучынскага Рагачоўскай воласці ў лісце каралевы Боны Рагачоўскаму эканому.

1567 год- у попесі войска ВКЛ, узгадваюцца вёскі: Амельна, Дзяніскавічы, Шапчыцы, Зяленікі.

1654 год (лета)- Рагачоў спалены атрадам гетмана Залатарэнка.

1556 год - упамінанне ў дакументах населеных пунктаў: Азяраны, Ціхінічы, Канапліцы.

1562 год – Рагачоў спалены крымскімі татарамі.

1563 год – полацкім шляхцічам, замест занятых расійскімі войскамі маёнткаў з склада Рагачоўскай воласці аддадзены сёлы Званец і Жлобін.

1534-1537 годы – вайна ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай.

1569 год –Рагачоўскія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай.

1584 год - упамінанне Фалевічаў.

1595 год- захоп Рагачова атрадам Севярына Налівайка.

1604 год казакі Налівайка на Рагачоўшчыне.

1613 год – Рагачоў, Ціхінічы і Побалава пазначаны на мапе Радзівілаў.

1614 год -упамінанне Хамічоў.

1623 год – хваляванні паміж канфесіямі на Рагачоўшчыне.

1649 год – арганізацыя пахода войск Рэчы Паспалітай на Чачэрск.

1654 год- ваенныя дзеянні на Рагачоўшчыне, атрады Залатарэнкі

1667 год – заключэнне Андрусаўскай мірнай дамовы, па якому землі Рагачоўшчыны захавалі сваю прыналежнасць да Рэчы Паспалітай.

1743 год – пабудова царквы А.Ефрамовічам у Рагачове.

1765 год – у складзе Рагачоўскага стараства мястэчка Рагачоў і 27 вёсак.

1771 год – атрад “мяцежнікаў” з Рагачова і Гомеля спалі лагеры казакоў Чарнігаўскай і Старадубскай канцэлярыі (магчыма падзеі звязаныя з Юдыцкім).

1771 год 12 кастрычнік- параза отрадаў Юдыцкага Ю.

1772 год 1 сакавіка-цалкам абезброены апошні атрад у Рэчыцкім павеце. Палонныя сасланыя ў Сібір. (Юдыцкі)

Першую храналогію зрабіў А.Лейкін, як і першае абагульненне матэрыяла "Рагачоўшчыны ў часы ВКЛ".

Comments

( 11 comments — Leave a comment )
btclub
Jun. 13th, 2012 06:12 pm (UTC)
Што мяне заўсёды "здзіўляла" ва ўнутранным жыцьці ВКЛ,дык гэта пастаяннае шастаньне каго заўгодна з рэйдамі вайсковага характару па тэрэнах дзяржавы.На якую халеру такая ўлада,якая не магла абараніць сваіх людзей ад разнамастнай свалаты.
alryk79
Jun. 13th, 2012 08:17 pm (UTC)
" гэта пастаяннае шастаньне каго заўгодна з рэйдамі вайсковага характару па тэрэнах дзяржавы."
Ну, час такі быў. Не думайце, што напрыклад на нямецкіх землях было неяк інакш.
btclub
Jun. 14th, 2012 06:01 am (UTC)
Зусім,абсалютна інакш па вызначэньню,ці,скарэй па абвяшчэньню.Нямецкія землі,не гледзячы на намінальнасьць СРІ,уяўлялі сабой кангламярат незалежных,нават фармальна,дзяржавак.А ВКЛ-дзяржава фармальна "унітарная",насамрэч была кангламератам надзелаў,статут якіх вызначаўся нечым гранічна эфімерным,свавольствам уладальніка наўпрост кажучы.Мы адмовіліся ад жорстка структураванай,цэнтралізаванай улады.Мы пастаянна закідваем гэта той жа Маскве,хаця па гэтым жа шляху ішла і Францыя ці Гішпанія,прыкладам.І ганарымся ўласнай анархіяй і бязладзем,маўляў дэмакратыя шляхты.Але гэты стан быў бы даручным для нейкага ідэальнага,бязканфліктнага сьвету,а сьвет,тым боляй вонкамы-справа жорсткая.І стан гэты быў папросту неадэкватным рэаліям палітыкі,што і прыводзіла да "шастаньня",частых унутранных канфліктаў,запавольвала эканамічны развой,пагаршала дэмаграфічную сітуацыю,перашкаджала Краю праводзіць зьнешнюю экспансію й як вынік-Край,сам стаўшыся суб'ектам такой экспансіі з боку суседзяў,паціху губляў незалежнасьць,тэрэны,расьцярушваўся і заняпадаў.Вынік уся гэтага "шчасьлівага залатога ўчора"-наша "шчасьлівае" сёньня.
rogax
Jun. 14th, 2012 11:58 am (UTC)
Ды і зараз так.
btclub
Jun. 14th, 2012 01:01 pm (UTC)
Вось!А ў нас у нацыянальным дыскурсе, у асноўным,часы ВКЛ падаюцца як нейкі абсалютна недасягальны ўзор,нават выраз "залаты век" выкарыстоўваецца.Залаты век чаго-шляхецкага анархічнага амоку?
alryk79
Jun. 13th, 2012 08:18 pm (UTC)
Званец і Хлобін хутчэй за ўсе не рагачоўскія.
rogax
Jun. 14th, 2012 12:00 pm (UTC)
Магчыма, таксама і Лучын пад пытаннем, ці рагачоўскі.
rogax
Jun. 16th, 2012 10:45 am (UTC)
Дзякуй.
proliv
Jun. 14th, 2012 11:13 pm (UTC)
Лучин
О Лучине
- http://www.rogachev.de/
Правда слишком спорная инфа. Например:
...Первое документальное упоминание о Лучине происходит из грамоты Смоленского князя Ростислава (1136 г.). К этому времени Лучин был густо населенным пунктом по сравнению с удаленным от него на 10 км Рогачевом...
proliv
Jun. 14th, 2012 08:47 am (UTC)
Хорошую работу проделал А.Лейкин, можно от чего отталкиваться и дополнять. А дополнять есть что!
( 11 comments — Leave a comment )

Latest Month

December 2016
S M T W T F S
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Powered by LiveJournal.com